Адна са шматлікіх народных прыказак кажа: “Лепей позна, чым ніколі!”. На мінулым тыдні 20 і 23 жніўня ў камандзе адсвяткавалі імяніны адразу два сябраўца: Валерка Карніцкі і Жэня “Сокал” Сечка адпаведна!
Вельмi пазiтыўныя хлопцы, дабразычлiвыя, адкрытыя i гатовыя прыйсцi на дапамогу ў любы момант па жыццi. Па iронii лесу планавалася што i Валерка, i Жэня будуць «закрываць» у «Сябры» левую броуку, а аказалася што i з'явiлiся на свет яны практычна адначасова.
Імя Карніцкага-меншага даволі шырока вядома ў футбольным стаўбцоўскім асяроддзі. Хочацца спадзявацца, што ў хуткім часе кола гэтага асяроддзя павялічыцца, як мінімум, да рэспубліканскіх памераў, ну, а як максімум – залежыць ужо ад Валеркі. Прадстаўнік ФК “Баранавічы” у “Сябры” стаў сваім імгненна і на сённяшні дзень з’яўляецца адным з тых ключыкаў, які адкрывае не толькі “дзверы” варот каманды-суперніцы, але і шлях да перамог усім сваім партнерам!
Таму, першае, што хочацца пажадаць нашаму маторчыку – гэта здароўе, бо дзеля той самааддачы, з якой Валерка гуляе, яно ох як патрэбна! Ну і, канешне, удачы, перамог як у жыцці, так і на полі, радасці і толькі самых яскравых і станоўчых эмоцый!
Другі наш жнівеньскі сябар не менш вядомы. Да што ўж там казаць, сам Дэвід Бэкхэм стараецца быць у трэндзе і не адставаць ад нашай сямёркі. Нажаль, Жэня Сечка перажыў чэраг траўм і аперацый на калена, што істотна ўдарыла па яго ігроцкай кар’еры, але як паказаў Зімні чэмпіянат і гульні за абодва Сябра – Сокал на шляху верным. Можа троху марудным, але верным. Яго гол цераз сябе ў вароты “Юнайтэд” і куля ў вароты “ЖД” – яскравае пад
...
Читать дальше »