17 чэрвеня святкаваў свае Народзiны наш Сябар Арцем Сукала!!!
Да нашага супрацоўнiцтва у "Сябры" Арцема бачыў усяго разы 2 цi 3.
Чуць чуў пра Арцема, але не ведаў што гэта за чалавек i першае ўражанне было такое, што здалося нiбы Цема "нос задзiрае", нейкi такi дужа ганаровы хлапец....
Але гэта быу той выпадак, калi першае уражанне падманнае i з цягам часу зразумеў наколькi гэта тонкая натура з вельмi такiмi недзе арыгiнальнымi i даволi (не пабаюся на сябе узяць адказнасць за словы) правiльнымi поглядамi на многiя з*явы жыцця!
Пра гульнявыя якасцi Арцема ведаюць усе - Камандзе спакойна, калi Арцем у цэнтры абароны! I у многiм дзякуючы гэтаму спакою ладзiцца работа у Каманды у атацы!
А па жыццi, Арцем - гэта нейкая такая кладзезь гумару i крылатых афарызмау! Перакананы што толькi Добрыя людзi могуць валодаць такiмi якасцямi! А з якой пяшчотаю Арцем упамiнае у размове сваю маленькую сястрычку Агнэшку... Лiтаральна ўчора быў сведкам, як у перапынку важнай гульнi i ужо абмеркаваушы нейкiя пытаннi па першаму
тайму Арцем пачау на броуцы бавiцца з Агнэшкай...
Арцем, ад шчырага сэрца вiншуем усiм "Сябрам" цябе з Народзiнамi!!!
Здароўя моцнага табе,тваiм блiзкiм i няхай па жыццi табе толькi
шчасцiць!!!
|