Не было магчымасці адразу пасля Фінала Кубка Мінска падзяліцца сваімі думкамі-уражаннямі, таму троху са спазненнем гэта раблю.
Адразу хачу сказаць ,што гэта новая старонка у гісторыі “Сябра” і напісанне яе пакінула(на суб*ектыуны погляд аутара) троху супярэчлівыя пачуцці. Супярэчлівыя, але у большасці сваей пазітыуныя.І калі Фінал Зімняга чэмпіяната мы прайгралі “Крумкачам” ,як кажуць, “без варыянтау”, то у гэтай сустрэчы усе стала ясна толькі з фінальным свістком.
Па-першае, хачу шчыра падзякаваць нашых гульцоу за той настрой, самааддачу і байцоускія якасці,прадэманстраваныя у Фінале!!! Нічым мы не уступілі нашаму візаві!
Шчыра кажу – ганарымся Вамі!!!
Па-другое,шчырая падзяка Заузятарам нашай Каманды, якія у гэты вечар ,нават сем*ямі, прыйшлі каб у гэты адказны момант нашай кар*еры быць побач! Гэта было вельві пранікнена ,адказна , але і вельмі прыемна! Перакананы, што за нашу гульню не было сорамна!
Паважаныя нашы балельшчыкі –НІЗКІ ПАКЛОН ВАМ!!!
Па-трэцяе,выказваем удзячнасць нашым партнерам са спартыунай школы “СДЮШОР-МТЗ” і яе кірауніцтву, якія ,уласна кажучы,дапамаглі нам заявіцца у гэты турнір.
Сябры- Дзякуй Вам!!!
Па-чацвертае, віншуем Каманду “Луч” з Перамогай і дзякуем нашых сапернікау за гульню!
Паважаны “Луч”!
Поспеха Вам у далейшым розыгрышу пуцеукі у фінальную частку Рэгіянальнага Кубка і жадаем бачыць Вас у сезоне-2016 у Першай лізе Чэмпіяната Беларусі!!! У Вас есць патэнцыял!!!
Па гульні.
Роуная,упартая,літаральна на кожным участку поля з поунай самаадачай.Ніхто нікога не шкадавау!
Тыповая кубкавая гульня да аднаго гола….Так яно і атрымалася і на жаль ,частковая страта канцэнтрацыя на 80 хвілі каштавала нам так дорага. Пра некаторыя прычыны мы пагаворым на сходзе перад гульней з Камандай “Уручча” 7 верасня а 19-40.
Эпілог.
Паважаныя Сябры!!!
Фінал Кубка Мінска – гэта ужо гісторыя! А у нас яшчэ сезон-2015 працягваецца!!!
Прычым , звярніце увагу! Які цікавы рэгулярны чэмпіянат , а калі яшчэ памятаваць што мы у Кубку Лігі, то разумееш , што нам яшчэ есць дзе праявіць свае лепшыя здольнасці!!! Так што “здаем у архіу памяці” гэты Фінал і рухаемся далей!!! Па-другому,мужыкі - НІЯК!!!
P.S. Літаральна сення ранкам прачытау :
“Калі Бог жадае зрабіць цябе шчаслівым, то Ен вядзе цябе самай цяжкай дарогай, таму што легкіх шляхоу да шчасця НЕ БЫВАЕ!!!”
P.P.S. Што думаеце?
|