«Сябру», нам, мне пашчасцiла ў жыццi сустрэцца з гэтым цiкавым Чалавекам! Першае уражанне яно i не было абманлiвым – вельмi прыемны малады чалавек, сцiплы, дабразычлiвы, у размове вельмi карэктны, умела заўседы падбiрае патрэбныя словы, пры гэтым не жадаючы кагосьцi пакрыўдзiць…., але ў вачах гулялi нейкiя «чорцiкi». Адкуль яны цi куды дзяюцца, гэта ўжо зразумеу пазней, калi ен прыняў прапанову «Сябра» i ў дарогу сезона - 2014 мы пайшлi разам!
Убачыў тых самых «чорцiкау» ужо як Сярожка выйшаў на футбольнае поле, дзе аддавауся барацьбе ад свiстка да свiстка. Не шкадаваў нi сябе, нi сапернiка… праўда недзе i партнерам перападала (мы ужо Леву без каментараяў i не ўяўляем), але гэта выключна ад таго, што барацьбы без астатка Сяргей патрабуе на полi (напэўна i па жыццi) не толькi ад сябе, але i ад тых, хто побач! Так яно, Сяргей, i трэба! Напэўна i не называючы прозвішча, ужо усе здагадалiся, што размова iдзе пра Сярожку Лiнскага (а каму блiжэй – проста ЛЕВА!!!)
Сярожка з Народзiнамi цябе вiншуем усе мы!!!
Не хварэй нiколi! Усе, аб чым марыш – няхай здзейснiцца!!!
Усiх табе даброт жыцця жадаем, абдымаем i МЫ рады што Мы разам!!!
|