Эстафету лютаускiх "Днюх" працягвае Аляксей Рудзянок(25 лютага, ен жа Леха, ен жа Рыжы).
З Аляксеям Вiктаравiчам( i так мы яго часам
называем!) мы знаемы 3-4 гады. Спачатку не мог доуга зразумець калi
Лешка жартуе,а калi ен сур*езны i троху прывыканне зацягнулася. А потым
зразумеу - што у гэтым i есць увесь Леша!!! Нiколi не ведаеш што ,
бывае ад яго чакаць! Дакладна толькi ведаю адно – дрэннага нiколi!Добры
чалавек i гумарыст па натуры, а так, каб у яго калi быу дрэнны настрой
цi адказау каму што абразлiвае…. Не прыпомню такога… Можа быць
неабавязковы, праспiць, спознiцца, але толькi убачыш гэты вяселы,троху
вiнаваты, твар i «залатую» шавялюру i усе , што думау сказаць,недзе
рэзкае, адразу адыходзiць на другi план! Хто ведае, магчыма так i трэба
недзе iсцi па жыццi: весела,легка i лiшнiм «не забiваць» галаву…Што
скажаш,Вiктаравiч?
Леша! Вiншуем цябе з Народзiнамi! Зычым моцнага здароу*я i абавязкова спаунення усiх мар! Абдымаем цябе!!!