Воскресенье, 01.12.2024, 10:58 | Приветствую Вас Гость

Каталог статей

Главная » Статьи » Мои статьи

Сябар-Кема 6-0 Ветра-08

   Адразу хочацца павіншаваць усю нашу Каманду і ўсіх тых, хто пастаянна перажывае за нас і ў сілу сваіх магчымасцей дапамагае “СЯБРУ” з Перамогай!  У гульні 3 тура сезона-2014 была разгромлена  “Ветра-Росгосстрах” з хакейным лікам 6-0! І гэта было зроблена спакойна, пераканаўча і без усялякіх шансаў для саперніка. Безумоўна, падкідваць капялюшы ўверх яшчэ рана, а таму давайце спакойна, без асаблівых эмоцый парадуемся  добра праробленай рабоце і ……забудзем гэту гульню! Але аб усім па-парадку.

  Стартавы свісток паклікау у атаку наступны склад “СЯБРА”:

Кірыл Казіміраў

Дзімка Гузач, Дзімка Шпілеўскі, Ягорка, Андруша Петрашкевіч

Лінскі Сярожка, Валерка Карніцкі, Санька Сутаевіч, Лешка Мазанік, Мікола

Дзімка Даўбейка

На лауцы размясціліся і гатовыя рынуцца у бой (забягаючы наперад адзначу, што выйшлі абсалютна усе):

Антоша, Сярожка Варановіч, Вова Чакатоускі, Жэня Грэбень,Вова Лысы.

З самых першых хвілін “Сябар” прыбраў  ініцыятыву да сваіх рук і метадычна пачаў  рознымі вектарамі напрамку атак шукаць слабыя месцы у абароне “Ветры”. Трэба адзначыць, што задумка на гульню была такая, каб выцягнуць саперніка на сваю палову поля і рэзкімі контратакамі “рваць”  рэдуты “ветрауцау”, але дзе там! Адбіушы некалькі атак візаві, “Сябар” проста запер апанентау на сваей палове  і стараўся толькі мяняць вектар атак.

   Тонка аказалася на левым фланзе абароны “Ветры” і першыя тры галы былі як пад капірку -  разразаючыя  пасы (па храналогіі) Левы, Андрэя і Алешы на Міколу, а там ужо выхад сам-на-сам з варатаром і …хет-трык у першым тайме!   Безумоуна,  “Ветра” не была хлопцамі для біцця і нашы сапернікі стараліся зладзіць нейкія контр-  ці пазіцыйныя атакі, але у абароне “сябрауцы” усе перакрывалі яшчэ на дальніх прыступах, а калі сапернік і прарывауся ,то Кірыл  трымау “сітуацыю пад кантролем”.

   Другі тайм па сваей сутнасці быу працягам першага. Паступова ўвеўшы ў бой увесь рэзерв “Сябар” працягвау шукаць шчасце каля чужых варот . Асістэнтскім хет-трыкам разжыўся Леша Мазанік, даўшы магчымасць спачатку Саньку Сутаевічу, а пасля Жэню Грэбню пераможна ускінуць рукі над галавою. А затым ужо Жэня зрабіу “алаверды” і Леша прыгожым ударам у дальні вугал, пры гэтым пасябраваушы са штангай, устанаулівае канчатковы вынік.

   Па-праудашняму кажучы лік павінен быу быць недзе ці  10-0, ці 11-0, але нашы хлопцы не былі б нашымі, калі б не правялі атракцыен шчодрасці, выходзячы, то 4 на 2,то 2 на 1, а далей пачыналіся нейкія незразумеласці накшталт таго, што пачынаюць адзін аднаму саступаць права заключнага удару, або наогул шкадуючы яго…. Тут есць над чым падумаць, але рэцэпт адказа даволі просты – цяжка захоуваць канцэнтрацыю усю гульню ці халоднай галаву , калі перавага такая значная.

   “Ветра” выкінула белы сцяг ужо у першай палове  другога тайма і хоць і былі  нейкія пагрозы нашым варотам, але сказаць што гэта былі 100% моманты, то не. Ды і фізічна ,пры усей павазе, сапернік аказауся слабаваты . На гэтым пакуль кропка.

   Актуальнасць моманту такая, што у 4 і 5 турах нас чакаюць “ВІФА” і “Блуграна” суадносна, а таму, паўтаруся: з “Ветрай” мы сваю работу зрабілі на “выдатна”, а цяпер спакойна рыхтуемся  да бліжэйшай гульні.  Сапернікі вельмі моцныя і спуску не даюць нікому, а таму, на мой суб'ектыуны погляд, для “СЯБРА” гэта будзе момант ісціны ў гульнявым плане!!! Паглядзім чаго мы вартыя!  А на дадзены момант усе малайцы!!!

Рыхтуемся!

 

 

Категория: Мои статьи | Добавил: mikolka_BLR (04.05.2014)
Просмотров: 640 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Категории раздела
Мои статьи [9]
Вход на сайт
Поиск
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0