Пятница, 17.05.2024, 02:56 | Приветствую Вас Гость

Каталог статей

Главная » Статьи » Мои статьи

На мяжы этапаў

На мяжы этапау

 

Выступленне   «СЯБРА»  2 i 9 лютага  на Зiмнiм чэмпiянаце (далей ЗЧ)  падаравала нам вельмi многа уражанняу I эмоцый! Яны былi розныя , але злавiу сябе на думцы , што  «СЯБАР» вельмi цiкавая Дружына, кантрастная, эмацыянальная (хто б сумнявауся),вельмi пазiтыуная ,нераунадушнаяi, разам з тым, валявая! Нам  бы толькi усе гэта не разгубiць  па дарозе у «Вышцы», а у ЗЧ  адшлiфаваць усе  нашыя станоўчыя якасцi!  Тут ужо павiнен кожны папрацаваць як па асобку, так i камандна! Успамiнаем як усе адбывалася гэта на працягу апошнiх 2-х тыдняу!


Апошняя гульня на папярэднiм этапе для нас была  вельмi вызначальная. Сутнасць яе заключалася у тым, што у  залежнасцi  ад яе вынiка мы маглi фiнiшаваць у дыяпазоне  ад 1 да 5 месца ўключна. 5 месца нiяк намi не разглядалася, але ….  Карацей кажучы прымаука што  «мы самi кавалi свайго шчасця» - гэта пра нас на той вечар было! Сапернiк ,«Юнайтед», напярэдаднi займау першы радок нашай «падгрупы смерцi» (так нашу групу ахарктарызавала адміністрацыя групы ў кантакце «Минский любительский футбол») i у дадатковай рэкламе патрэбы не меу. Па  звестках  вiдавочцау  за каманду прыязджаюць пагульваць прадстаунiкi рэзерва жодзiнскага «Тарпеда»  i нават БАТЭ i , напэуна, генеральная схема гульнi каманды гэта 3-6, дзе трое  абаронцау спакойна раскатваюць мяч у задняй лiнii (такая вось упэуненасць у сваiх сiлах),  а  група атакi (6 чалавек)  давяршаюць пачатае. За  7  папярэднiх гульняу  «Юнайтед» забiла больш за 50 галоу i ,думаю, гэтым можна завяршыць прадстауленне нашага  вiзавi  на  той вечар.

Зыходзячы з разведдадзеных  «СЯБАР»  стартавау наступным чынам: вароты – Сярожка Коржык, абарона – Сяргей Лiнскi, АндрушаПетрашкевiч, Ягорка, ДзiмаШпiлеускi, пауабарона–Валерка Карнiцкi, Леша Мазанiк, Макс, Мiкола, а на перадзе завяршау нашу пiрамiду ДзiмаДаубейка.  I гатовыя у любы момант рынуцца у бой  наброуцы ЖэнькаСокал, СашаМайсеня i Сярожка Варановiч. Пачаушы гульню другiм нумарам i сустракаючы сапернiка ужо на мяжы сярэдзiны поля  мы не забывалi што шчасце усе ж такi трэба шукаць каля чужых варот .Абарона  з  халоднаю галовою сустракала чужыя атакi, iм  у гэтым дапамагала шчыра пауабарона, а наперадзе Дзiмка  чакау свайго шанса. I недзе  на экватары першага тайма  пасля фолу на Валерку Карніцкім і падачы Макса на  нашага нападаючага i ДзiмаДаубейка не схiбiу і адкрыў лік: 1-0!  Праходзiць колькi  часу i  ужо прастрэл  Макса  завяршае Жэнька Сечка  2-0!  Выстаяушы  у чарговай  серыiабароны  ужо  Мiкола  працягвае  па  флангу  мяч, навешвае  на  дальнюю штангу ….  У Макса было  часу  нават зняць шапку i а куратна замкнуць перадачу 3-0!  На тым  першая  частка i скончылася.

10-15  хвiлiн  другога  тайма  не задалiся  нам  i  ужо  лiк  3-2!!!  Але  i зноу  розыгрыш  у сярэдзiне   поля , пас  на  ход  Дзiмку Даубейку, прарыу  па флангу, пас  на  Макса i  з сярэдзiны варатарскай сапернiка  Макс  супакойвае Каманду 4-2!  Ну, а далей  ужо  Мiкола  з Дзiмкам  памянялiся ралямi i пакуль  «Юнайтед» збiрауся  з  думкамi наш 95 нумарпаставiу  кропку  у матчы  5-2!!!  Рэзюмiруючы непасрэдна гульню i нейкiя  стратэгiчныя моманты трэба адзначыць што  у  плане  самаааддачы, гульнявой дысцыплiны i разумення кожным гульцом сваiх  функцый  на  полi  ,гэта  была  адна  з  лепшых нашых сустрэч!!! Заставалася парадавацца выхаду  з  першага месца  у  наступны  раунд   i замацаваць усе вышэй узгаданае!

А на старце 2 этапа  нас  чакалi старыя знаемыя - «Беларуснефть».  Гульня на першым этапе  скончылася  3-1 на нашу карысць.

Адзначу што недахопу у матывацыi  не  было  у  сапернiкау! Нават больш таго,  забягаючы наперад, адзначу што  больш брудная і жорсткая гульня ў нас была толькі з «Дынама» і таму не дзіва што,  эмоцыi  проста  выйшлi  з-пад кантролю, чаму, дарэчы, таксама паспрыялі служыцелі Феміды.  На  жаль  суддзi  проста  «паплылi», пачаушы прымаць незразумелыя рашэннi,  а  зразумеушы iх  памылковасць, пачалi  «выраунiваць»  сiтуацыю,  раздаючы карткi рознай вартасцi ,  не  ставячы  вiдавочныя пенальцi, не выдаляючы  вiнаватых  у  брудных падкатах i тым  самым  проста  сапсавалi i  настрой  ад  гульнi, якая кацiлася  у  заканамернуюю нiчыйную  гавань, i  проста   адносiны  як  памiж  сапернiкамi , так i да iх  самiх. 

   Сама  гульня  была  вельмi упартая i абмяняушыся галамi  у  першай палове (Жэнька Сокал – малайца) ,гэты парытэт захоувауся да 22-25  хвiлiн  другога тайма, а затым……  Чытайце папярэднi  абзац!  Табло  на  фiнiшы зафiксавала  лiк  3-2 на карысць «нафтавiкоу».

Заучасна па прычыне траум гульню скончылi Дзiмка Шпiлеускi, Леша Мазанiк i Вова Лысы (прауда прыгэтым пры савакупiушы чырвоную картку), але сказаць што да каго есць прэтэнзii, то не. Проста  гэта  той  выпадак,  калi гульня  была  не намi паламана,  а  выправiць  сiтуацыю  ужо  не  было часу(сiлы яшчэ  заставалiся)!

Жыцце працягваецца i рухаемся  далей! Галаву пасыпаць поплам  не  варта! Проста  вучымся! На  дадзеным  этапе  у нас  яшчэ  5  гульняу i магчымасцяу проста шмат!!!

Хачу  толькi назваць iмены  тых, хто сябе у гэты вечар не шкадавауi  бiуся  за «СЯБАР»:

-вароты – Сярожка Коржык i Кiрыл;

-абарона – Вова Лысы, ДзiмаШпiлеускi, АндрэйПетрашкевiч, СаняМайсеня, Ягорка

-пауабарона–Валерка Карнiцкi, Макс, ЛешкаРудзянок, Леша(сябра Жэнi Грэбня), Мiкола, Лешка Мазанiк, Жэнька Сокал,

-нападзенне – ЖэняГрэбень(з дэбютам!), Сярожка Варановiч, Дзiма Пракапенка (таксама рады бачыць пасля паузы)!!!

Категория: Мои статьи | Добавил: mikolka_BLR (12.02.2014)
Просмотров: 462 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Категории раздела
Мои статьи [9]
Вход на сайт
Поиск
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0