Вторник, 21.05.2024, 10:34 | Приветствую Вас Гость

Главная » 2014 » Июль » 16 » Эксітэк +
10:17
Эксітэк +

Хацеу бы выказаць некаторыя свае думкi наконт учарашняга Паядынка, менавiта так, а не iнакш можна сказаць наконт таго, што адбывалася на СОКу!!!

Па-першае, пачаць хацеу бы з падзякi нашым балельшчыкам, як спонсарам, так i сяброукам, i сябрам!!! Дауно ужо не чулася з трыбун (хоць i некалькi галасоу) "СЯБАР","СЯБАР" i "Нужен гол","Нужен гол"!!! Прыемна i шчырая Вам падзяка, паважаныя нашы балельшчыкi!!!

Па-другое, шчырая удзячнасць тым, хто змог прыняць удзел у гульнi!!! Усе старалiся, не шкадавалi нi сябе, нi сапернiка! Рэзультат?......На табло ен не нашу карысць, безумоуна! А на жыцце ....

Мужыкi! Я вельмi ганаруся што я з Вамi у адной Камандзе!!! Гэта абсалютная ПРАУДА!!! Злавiусябе на думцы пасля гульнi, што перажываю не за лiк сустрэчы, а за тое, ШТО ВЫ ПЕРАЖЫВАЕЦЕ!!!

Перад вачыма сэйвы Антошы у многiх эпiзодах i невядома што было б на табло, каб не наш Пятровiч круцiуся у брамцы, як ваверка у коле! Два прапушчаныя галы? Бывае! Перакананы, што Антоша усе што мог зрабiць у тых сiтуацыях, зрабiу! Футбол такая гульня што не усе залежыць ад цябе, але рабi усе што ад цябе залежыць!!!

Той жа Вова Лысы гуляу з траумай i не слова не сказау, не паскардзiуся i мала ў чым саступау сваiм вiзавi! Безумоуна "падсеу" напрыканцы, але закрываць гэту пазiцыю не было кiм!

    А Цема з Дзiмкам Шпiлеускiм.... У цэнтры "выгрызалася" лiтаральна усе!!! Там наш дуэт гаспадарыу на усе 100%! Былi, напэуна, i агрэхi, але гэта толькi ад вялiкага жадання не памылiцца! Роуна як i у Валеркi Бухауца, усе было: не прапускау нiкога, а каго прапускау - "даставау", а каго "не даставау" - Цема з Дзiмкам страхавалi! Магчыма многiя дзеяннi Валеры можна растлумачыць тым, зацягнулася рэабiлiтацыя пасля аперацыi i некаторы недахоп практыкi! Але гэта дагонiцца!

 Лева. Наш Гатуза! Як кажуць ваенныя поунасцю "зачышчау" свабодныя зоны дзеяння!!! Можа недзе троху i ператрымлiвау першы пас, але я бачу прычыну толькi у тым ,што Сярожка выбiрау самы аптымальны варыянт атакi! "Чуйка" у Левы на гэта есць! Не усе атрымалася учора? А колькi усяго было у папярэднiх гульнях!?!? А колькi яшчэ будзе!!!

Безумоуна не усе у гэтай сустрэчы раскрыу свае здольнасцi ДзiмкаДаубейка на левай броуцы! Ды як ен мог iх раскрыць калi мы яго зауседы бачым на вастрынi атакi, а тут больш "сабачая" работа! Толькi не ад харошага жыцця гэта учора адбылося! Не было у нас учора яшчэ аднаго! Можна было б Жэньку Сокала адрадзiць, баецяшчэтой, безумоуна! Але ,шчыра прызнаюся ,пабайваецца Ваш пакорны слуга пад такiх жорсткiх сапернiкау "кiдаць" Сокала. Памятаю Другую лiгу, калi Жэню выняслi з поля , а пазней была аперацыя на калене...Прабач,Жэнька,пакуль па-другому не магу!

Полкiн ...Сярожка, ты учора красавец быу-паспявау практычна усюды,  не "пiжонiу" у сярэдзiне, дапамагау абароне, а гол...- проста казка!

Лешку можна было бачыць па усяму фронту сярэдняй лiнii: адскокi   удала падбiрау, хораша "разганяу" атакi , падказвауусiм...Магчыма не зусiм пашчасцiла у 2-х момантах завяршэння атак, але, Лешка, хто сумняваеца што учора было проста непаразуменне?

Мiкола, як зауседы "уцюжыу" броуку ад Вовы да штрафной сапернiка, але ужо ж  ну вельмi каля штрафной сапернiка было шчыльна! Былi моманты ,безумоуна i шанцы, але ведаю , што прытваей працавiтасцi,Мiкола, каэфiцыент карыснага дзеяння будзе толькi прагрэсiраваць! Няхай яшчэ плячо толькi загоiцца!

ЗаГрэбiнья ты наш харошы.... Усе у цябеесць :i добрыя якасцi галеадора, i жаданне, i самаадданасць, толькi старайся! Давай толькi яшчэ навучымся скарыстоувацца тымi адзiнымi шанцамi за  гульню i усе у нас будзе добра!!!

Пра Жэньку Сокала размова ужо была(гэта я ужо пра запасных пачау), а застауся наш Дзед – старэйшына прафесарска-выкладчыцкага саставу, гумарыст Санька Сутаевiч! Немнога было адведзена яму часу каб праявiць сябе,але i у гульню рынууся з такiм iмпэтам , што з*явiлiся сумненнi у правiльнасцi стартавага складу! Але колькi у нас яшчэ будзе такiх гульняу,прауда ,Саша?

Вось неяк так, лаканiчна, апiсау свае учарашнiяуражаннi. Мнагавата атрымалася учора недаездау, але у падауляючай большасцi яны былi уважлiвыя! Менавiта, на мой суб*ектыуны погляд, гэта i было прычынай таго, што не выстаялi мы учора у канцоуцы паядынка!

Мужыкi! Мы праiгралi бой , але не вайну! Практычна першы круг ужо праведзены , а мы у "пяцерцы", але ж у нас яшчэ 2 прапушчаныя гульнi! Згодзен, што недзе ужо прытамiлiся, траумы, дысквалiфiкацыi... Але тут гэты перыяд трэба прайсцi так ,каб увосенi не папракалi сябе за недабор ачкоу! Таму на кожную наступную,з 2-х прапушчаных гульняу аб*яуляецца поуная мабiлiзацыя!

Трэба прыстойна завяршыць першую палову чэмпiяната!!!Хто так не думае, тэлефануйце мне!

А так,усiхмоцна абдымаю! Вельмi рады што Вы у мяне есць!!!

--

Просмотров: 399 | Добавил: mikolka_BLR | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Июль 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz