Четверг, 16.05.2024, 06:49 | Приветствую Вас Гость

Главная » 2016 » Сентябрь » 9 » Аб Кубку Мінска 2016
08:58
Аб Кубку Мінска 2016

Паважаныя Сябры,трэба падсумаваць  наша выступленне у Кубку Мінска-2016! Пауза троху зацягнулася,разумею, але эмоцыі не адпускалі! Думау што зменіцца у параунанні з першымі думкамі пасля Фінала….Усе так і засталося! Таму,”паехалі”! І маучаць тут нельга!

   Жывапісаць чвэрцьфінал са “Славянінам”(перамогі  10-2  і  4-3) і пауфінал з “Метэорам” (перамогі 6-1 і 7-2) вялікага сэнса няма,бо зрабіушы рэзультаты у першых гульнях,мы у другіх гулялі практычна у “эканомрэжыме”,адстойваючы розніцу у галах і маючы на увазе тую акалічнасць,што у нас яшчэ есць АЛФ, а ,як жыцце паказала,з пераносау нічога добрага не атрымліваецца. Таму за 14 дзен прышлося згуляць 6 гульняу. На гэтым этапе  аказаліся розныя вагавыя катэгорыі у гэтых гульнях. Але трэба прызнаць(асабліва у пауфінале),што моладзь саперніка ,як кажуць,адступала,але не здавалася і гэтым вельмі спадабалася. Думаю што іх лепшыя гульні наперадзе , а пакуль проста падзякуем іх за гульні і пажадаем поспехау у будучым нашым сапернікам  на стадыях ¼ і ½ фіналау!!!

   Фінал! Гэту дзею разгледзем у некалькіх пласкасцях:

  1. Нашы заузятары. Шчырая падзяка усім тым,хто нас падтрымлівау і робіць гэта цяпер у нашых баталіях!!!Нам было вельмі прыемна Вас бачыць на нашых гульнях!!! Гэта – нашы родныя і блізкія,сяброукі і сябры,калегі па працы і проста тыя усе,каму мы неабыякавыя!!! Нам гэта вельмі важна!!! І нашымі перамогамі мы у многім абавязаны менавіта Вам!!! Дзякуй!!!
  2. Арганізацыя турніра.   

Асаблівых прэтэнзій няма. На больш ранніх стадыях непаразуменне выклікала толькі якасць поля на стадыене Медуніверсітэта. На ім вельмі цяжка было гуляць у кароткі і сярэдні пас,бо траекторыя адскокамяча была проста непрадказальная і прыйшлося хуценька знайсці выйсце у тым,што перашлі на схему 4-2-4,дзе 4 нашых нападаючых былі у штрафной саперніка,2 пільнавалі адскок, а лінія абароны “грузіла” штрафную саперніка“дыяганалямі”- за 45 хвілін забілі 5 галоу. Дауно не даводзілася на такіх палях гуляць. Але улічваючы,што шмат хто вучыуся футболу у двары,то і з гэтым разабраліся.

  1. Футбалісты саперніка.

Вельмі сімпатычнаяу гульнявым плане Каманда “Энергосбыта”,вельмі рухавая,напорыстая ,няуступлівая і даволі карэктная.Эпізодз Лешкам Вітусам,калі яго забрала “Хуткая дапамога” з падазрэннем на пералом “галіка”- гэта больш быу няшчасны выпадак . Рэнтген паказау толькі пашкоджанне звязак, але на месяц мы Лешку у гульнявым плане страцілі. Папрауляйся,Леша!!! Ты-мужык!!!

  1. Рэферы.Размова толькі пра Фінал.

Зауседы стараемся быць акуратнымі у высновах наконт працы суддзяу. Цяжкая іх праца , бо на іх памылкі зауседы знаходзіцца армія аналітыкау.Памыляюцца , бо усе жывыя людзі ,але есць ПАМЫЛКІ ВЫПАДКОВЫЯ,есць пры АДСУТНАСЦІ ВОПЫТУ,есць ЧАСОВАЯ СТРАТА УВАГІ І КАНЦЭНТРАЦЫІ, есцьПАМЫЛКІ НА КАРЫСЦЬ АБЕДЗВЮХ КАМАНД,але тое,што тварылася вечарам 06.09.2016 г. не паддаецца аніякаму апісанню разумнаму. Таму ,будучы у роздуме,48 гадзін палічыу патрэбным сказаць усе,што думаю! Мне здаецца,маю права, бо далей……. Вы усе самі зразумееце!

Адразу хачу сказаць,што гэтыя радкі піша Шуцька Станіслау,адзін з кіраунікоу Каманды “Сябар”.

Есць такі твор савецкага пісьменніка Мікалая Астроускага “Как закалялась сталь”(па-руску).Дык вось думаю што галоуны рэферыФінала Кубка Мінска-2016 Дзімітрый (не ведаю па-бацьку) Савін (https://vk.com/id249867432) у будучым напіша кнігу ” Як я “прыбівау” “СЯБАР”  у Фінале Кубка Мінска-2016”.  Сваю “чорную справу” Дзіма Савін зрабіу на “выдатна”. Дауно не чуу каб гледачы так успрымалі судзейскія рашэнні – гэта быу проста “грабеж сярод белага дня”. Ужо не кажу пра рэакцыю гульцоу,гэта ніжэй. Віню сябе толькі у тым,што не дадумауся зрабіць відэаздымку гульні. Такое судзейства напомніла мне лета 1989-90 г.г.,калі вярнуушыся з войска,гуляу у Камандзе калгаса на першынстве раена. На той час гэта было 16 каманд. Дык вось суддзю на гульню павінны былі выстауляць гаспадары, а зразумела што ен быу з мясцовых хлопцау. Гэтыя гульні не зауседы заканчваліся за 90 хв., а часцей зауседы “сценка на сцену”,дзе каманда гаспадароу бароніць кругам рэферы, а прыязджыя стараюцца то па карку яму даць, то кухталя “выпісаць”.Бывала і па фэйсу рэферы перадала.Але калі гэта было і у якой краіне?

Адразу скажу,адбылося без прымянення сілы. Але ужо так “тапіць””Сябар”…….Было усе зробленаСавіным каб “Сябар” не выйграу! Па-справядлівасці скажу што у першым голе мы самі вінаваты,недаглядзелі іх напада.Тут пытанняу няма ,”праселі” мы напачатку.Але далей методыка была такая:

  • Савін “абклау” нашу штрафную штрафнымі ударамі,фіксуючы адназначна і парушэнні ,і калі іх не было. І верхам абсурда стау гол з выдуманнага штрафнога у такой сітуацыі,калі Савін адсунуу “сценку” аж на 11!!!!!!!! метрау! Дзіма Даубейка сам емкімі крокамі адмерау  сам гэтыя 11 метрау і паказвае суддзю: “Як жа так? Глядзіце якая адлегласць?” .Адказ быу :”Стаім,а то картку атрымаеце”. Так атрымалі мы 2-гі гол.
  • практычна усе адзінаборствы на палове Э. трактаваліся супраць нас і гэта стала “заводзіць” у нас тых,каго  на полі ніколі не пачуеш у сілу іх спакойнага характара  ;
  • пенальці на нашу карысць на 90(!!!) хвіліне у вароты – яго не было. Відаць сумленне(калі такое есць у Савіна) заела;
  • пенальці  у нашы вароты  цераз 2 хвіліны таксама не было.Думаю,Савін падстрахавауся,каб у апошніх атаках мы не забілі.

Паважаныя чытачы,гэта не эмоцыі! Безумоуна ,хто бачыу,той падцвердзіць!

Але доказам таго, што я не “ныю” пасля паразы, ужо самі футбалісты “Энергосбыта” сказалі: “Мы не падкупалі суддзю,прауда! Што мы можам тут зрабіць?” Ім самім было ужо няемка за такую “дапамогу”!

Але і гэта яшчэ не усе! Прадстаунік гарадской Федэрацыі напачатку 2-га тайма некага набрау па тэлефону і выгаварвау: “Вы што не маглі на Фінал знайсці нармальнага суддзю? Тут сапраудны скандал,а не Фінал!” Гэта чула чалавек 10 хто сядзеу побач!

Футбалістау “Энергасбыта” мы падзякавалі за гульню.Думаю ,яны сапрауды тут ні пры чым.

Вось такі Фінал атрымауся. Сумна,крыудна…

Просмотров: 471 | Добавил: mikolka_BLR | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Архив записей
Статистика

Онлайн всего: 4
Гостей: 4
Пользователей: 0
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz